Легенда ў тваёй кішэні
Далучайцеся да нашага тэлеграм-бота і распачынайце прыгоды ў любы час,
у зручным для вас тэмпе.
Мы збіраем аўтарскія гарадскія экскурсіі. Распачалі з Беларусі і Літвы. Але гатовыя да пашырэння геаграфіі.
Таму запрашаем далучыцца да праекта прафесійных гідаў і экскурсаводаў, а таксама краязнаўцаў і лакальных экспертаў.
Мы прапануем
  • Зацікаўленая аўдыторыя
    Далучайцеся да праекта, пашырайце сваю аўдыторю і атрымлівайце пасіўны даход ад данатаў. Мы прарэкламуем вашыя паслугі ці ваш асабісты брэнд.
  • Падтрымка ў стварэнні маршрутаў
    Дапаможам падрыхтаваць тэкст і агучыць вашую экскурсію. Прапануем ідэі для сторытэллінга, забяспечым тэхнічнай падтрымкай.
  • Тэставанне новых маршрутаў
    Калі ў вас ёсць задумкі, якія вы хочаце пратэсціраваць, і атрымаць хуткі водгук — тэлеграм-бот акурат тое, што трэба.
Як працаваць з намі
  • Пакіньце любы зручны для вас кантакт
    Цягам 1-2 дзён з вамі звяжацца прадстаўнік каманды і прызначыць анлайн-сустрэчу ў зручны для вас час.
    01
  • Знаёмства з кантэнт-камандай
    Мы сустрэнемся з вамі анлайн і абмяркуем зручны менавіта для вас фармат супрацы.
    02
  • Падрыхтоўка матэрыялаў
    Дамо вам падрабязную інструкцыю і дапаможам апрацаваць, агучыць і запампаваць маршрут.
    03
  • Віншуем, вы дадалі экскурсію — мы працуем для вас!
    04
З задавальненнем папрацуем не толькі з прафесійнымі экскурсаводамі. Таксама запрашаем лакальных экспертаў і краязнаўцаў. Дапаможам ператварыць вашую ідэю ў цікавыя прыгоды. Пра яе даведаецца больш вандроўцаў.
Мы дапаможам распрацаваць і агучыць вашу экскурсію.
Падтрымаць нас
Мы імкнемся паляпшаць маршруты і шукаць новыя цікавыя гісторыі, каб вы бавілі час з карысцю і захапленнем.
Падтрымайце каманду праекта і аўтараў экскурсій.
Made on
Tilda